Вуличны фатограф сустрэў у Нью-Ёрку беларуску-байкерку і ўразіўся яе прыгажосцю
27- 17.10.2025, 19:48
- 31,538
Відэа.
Амерыканскі вулічны фатограф Мэтт Гандрам, які на вуліцах падыходзіць да незнаёмцаў і просіць зрабіць іх партрэт, пазнаёміўся з жанчынай на матацыкле. Аказалася, яна — беларуска.
Відэа з беларускай у свае сацсеткі Гандрам выклаў у сярэдзіне верасня. І ў сваім блогу падрабязней расказаў пра знаёмства, заўважыла «Зеркало».
«Гэтым разам гераіняй стала беларуска па імені Надзея Убоженка, якая жыве ў ЗША. Яе вобраз адразу мяне зачапіў: байкерскае адзенне, матацыкл, упэўненая пастава. Нядаўна Надзея пераехала ў Нью-Джэрсі пасля сямі гадоў жыцця ў Брукліне. Родам яна з Беларусі, што асабліва крута — бо раней у маім праекце яшчэ не было нікога з гэтай краіны», — напісаў фатограф.
Аказалася, Надзея працуе медсястрой, і яна — скарбніца жаночага байкерскага клуба «Iron Sirens», што базуецца ў Нью-Ёрку.
«У іх ёсць уласныя курткі! Я разумею, што гэта нармальна для байкерскай культуры, але ўсё роўна быў уражаны, наколькі гэта крута. І яшчэ круцей тое, што клуб у асноўным складаецца з рускіх, беларусаў і ўкраінцаў, хоць ён адкрыты для ўсіх нацыянальнасцяў», — напісаў фатограф.
Гандрам таксама здзівіўся, што жанчына спачатку не хацела фатаграфавацца, бо ёй не падабаецца, як яна выглядае на фота, і яна не лічыць сябе фотагенічнай.
@gundrummm Why don’t we see ourselves? Why do we fail to see our own beauty? #portraitphotography #streetportrait #bnwportrait #newyorkcity #nyc ♬ Until We Meet Again - Hermanos Gutiérrez
«А я, наадварот, быў уражаны: гэтая жанчына проста ззяла. Кантраст паміж тым, як яна бачыць сябе, і тым, як бачу яе я, быў разючны — і чарговы раз нагадаў мне, як часта мы не бачым сваёй уласнай прыгажосці. Гэта заўсёды ўражвае. Зноў і зноў я сустракаю на вуліцы людзей, якія кажуць, што яны „не фотагенічныя“, а потым я паказваю ім, як яны памыляюцца. Насамрэч не існуе ніякай „фотагенічнасці“. Гэта прыдуманае паняцце, створанае моднай і мадэльнай індустрыямі, каб стандартызаваць, як „павінна“ выглядаць прыгажосць. Пара перастаць увогуле выкарыстоўваць гэта слова — або хаця б пераасэнсаваць яго значэнне», — рэзюмаваў фатограф.