Італьянскі візавы цэнтр увёў змены ў правілы жывай чаргі
- 17.10.2025, 20:13
- 3,278
Падрабязнасці.
Візавы цэнтр TLScontact паведаміў, што з мэтай больш арганізаванага і празрыстага праходжання працэдуры «жывай чаргі» ў яе правілы былі ўнесены змены.
З 14 кастрычніка 2025 года раней атрыманыя нумары будуць мець абмежаваны тэрмін дзеяння. Як паведамляецца на сайце цэнтра, нумары з №1 па №8000 дзейнічаюць да 15 лістапада 2025 года, а нумары з №8001 па №23 000 — да 31 снежня 2025 года.
Пасля гэтых дат названыя нумары прымацца не будуць, нават без папярэдняга запісу.
За мінулы год Італія выдала 50 тысяч віз грамадзянам Беларусі, гэта другое месца пасля Германіі. Узровень адмоваў — ніжэй у параўнанні з іншымі краінамі ЕС. Акрамя таго, Італія выдае шматразовыя візы, зручныя для тых, хто часта ездзіць у Еўропу.