7 снежня 2025, Нядзеля, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп нецэнзурна выказаўся пра «сябра Лукашэнкі»

5
Трамп нецэнзурна выказаўся пра «сябра Лукашэнкі»
Нікалас Мадура

Прэзідэнт ЗША ў грубай форме адрэагаваў на прапанову дыктатара Мадуры.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп завяршыў прэс-канферэнцыю з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім нецэнзурнай фразай пра тое, што венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура не хоча «звязвацца» з ЗША.

Адзін з журналістаў у пытанні да Трампа сказаў, што Мадура, спрабуючы наладзіць адносіны з Вашынгтонам, прапанаваў ЗША «усё, што ёсць у яго краіне», і нават запісаў паведамленне па-англійску з прапановай супрацоўніцтва.

«Ён прапанаваў усё. Ты маеш рацыю. Ведаеце, чаму? Таму што ён не хоча звязвацца з ЗША. Дзякуй вам усім» ("He doesn't want to fuck around with the United States"), — адказаў Трамп.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках