Зяленскі параўнаў Трампа з Байдэнам
13- 18.10.2025, 6:27
- 12,692
Як адрэагаваў цяперашні кіраўнік Белага дома?
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зможа дасягнуць поспеху ў урэгуляванні вайны РФ супраць Украіны. Пра гэта Зяленскі сказаў 17 кастрычніка на сумеснай з Трампам прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне.
Відэазапіс апублікаваны на YouTube Белага дома.
СМІ спыталі Зяленскага, якая, на яго думку, найбольшая розніца ў дыпламатыі паміж Трампам і яго папярэднікам, 46-м прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
За адказам Зяленскага ўважліва сачыў Трамп.
«У прэзідэнта Трампа вялікі шанец цяпер завяршыць гэтую вайну [супраць РФ]. Прэзідэнт Байдэн цяпер не прэзідэнт. Таму ў яго няма шанцаў завяршыць гэтую вайну», – адзначыў прэзідэнт Украіны.
Паводле слоў Зяленскага, Трамп «сапраўды паказаў свету», што ён можа дабіцца спынення агню на Блізкім Усходзе.
«І таму я спадзяюся, што ён гэта зробіць, і мы таксама будзем мець такі вялікі поспех для Украіны. Гэта вялікі шанец. І я спадзяюся, што прэзідэнт Трамп зможа гэта зрабіць», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.
Перад наступным пытаннем СМІ Зяленскага дапоўніў Трамп.
«Я б сказаў, што самая вялікая розніца ў тым, што адзін — надзвычай кампетэнтны, а другі — крайне некампетэнтны», — адзначыў цяперашні прэзідэнт ЗША.