Бабуля правяла ў лесе пад Столінам чатыры суткі, пакуль яе не знайшлі ратавальнікі
9- 18.10.2025, 10:58
- 5,892
Пошукі пенсіянеркі пачаліся яшчэ 15 кастрычніка.
Ратавальнікі паведамілі, што знайшлі ў лесе пажылую жанчыну, якая правяла чатыры суткі пасля таго, як пайшла па грыбы і заблукала, піша «Тэлеграф».
Пошукі жанчыны пачаліся 15 кастрычніка, калі ў МНС звярнуліся супрацоўнікі міліцыі і паведамілі пра пенсіянерку, якая пайшла ў лес двума днямі раней без мабільнага тэлефона, і накірунак яе руху быў невядомы.
Пешыя групы ратавальнікаў абследавалі каля 7,5 квадратных кіламетраў лесу і балот. Яшчэ 195 кіламетраў лясных дарог яны аб’ехалі на тэхніцы. Усяго ў пошуках было задзейнічана 23 адзінкі тэхнікі і 59 работнікаў МНС, а таксама беспілотны лятальны апарат.
У выніку ратавальнікі сумесна з памежнікамі знайшлі жанчыну. Пры гэтым пенсіянерка не патрабавала медыцынскай дапамогі.