7 снежня 2025, Нядзеля, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рыхтуюць змены, якія датычацца алкагольнага і тытунёвага рынкаў

5
У Беларусі рыхтуюць змены, якія датычацца алкагольнага і тытунёвага рынкаў

Параметры закладзены ў праект Падатковага кодэкса-2026.

У Беларусі ў 2026 годзе маюць намер праіндэксаваць стаўкі акцызаў на цыгарэты і алкаголь. Павышэнне плануецца ў межах 7%, то бок на прагназаваны ўзровень інфляцыі. Такія параметры закладзены ў праект Падатковага кодэкса-2026, піша Myfin.by.

У наступным годзе да падакцызных тавараў таксама будуць адносіцца і самі электронныя сістэмы курэння, а таксама сістэмы для спажывання тытуню. Папярэдне, электронныя цыгарэты і сістэмы для спажывання тытуню будуць абкладацца акцызамі па стаўцы 3,24 рубля за штуку, а вадкасць для электронных цыгарэт — па стаўцы 0,91 рубля за 1 мл (цяпер — 0,85 рубля).

У 2025 годзе ў Беларусі таксама павышалі стаўкі акцызаў на цыгарэты і алкаголь.

Раней чыноўнікі заяўлялі пра паступовае збліжэнне ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расіяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках