Пасля двух удараў ЗСУ: спадарожнікавыя фота паказалі разбураны НПЗ у Феадосіі
2- 18.10.2025, 14:52
- 6,230
11 рэзервуараў з гаручым цалкам знішчаныя.
У часова акупаваным Крыме быў атакаваны нафтаналіўны тэрмінал у Феадосіі. У выніку ўдару былі знішчаныя рэзервуары з гаручым.
Здымкі з наступствамі ўдару публікуе «Радыё Свабода».
Паводле новых спадарожнікавых здымкаў, у выніку двух удараў дронаў 7 і 13 кастрычніка 11 рэзервуараў з гаручым цалкам знішчаныя. Яшчэ некалькі пашкоджаныя і, верагодна, не падлягаюць аднаўленню.
Нагадаем, у ноч на 13 кастрычніка украінскія дроны ўдарылі па шэрагу аб’ектаў у часова акупаваным Крыме, якія працуюць на вайну супраць Украіны.
Ідзецца пра нафтавы тэрмінал у Феадосіі і падстанцыю ворага.
Таксама паведамлялася пра першы ўдар па нафтавым тэрмінале ў Феадосіі, што Генштаб таксама пацвердзіў 6 кастрычніка. Тады ўзнік пажар, які не маглі патушыць некалькі дзён.