Беларус вырашыў прыватызаваць кавалак зямельнага ўчастка сваёй суседкі
12- 18.10.2025, 15:37
- 8,882
Палічыў, што гістарычна гэта яго зямля.
Канфлікт разгарэўся ў Магілёве яшчэ ў ліпені 2024 года. Мужчына некалькі разоў пранікаў на тэрыторыю дома сваёй суседкі — для гэтага ён разбіраў частку ўласнага плота.
На ўчастку суседкі ён паводзіў сябе выключна па-гаспадарску: нацягнуў вяроўку, тым самым абазначыў новую мяжу, выкапаў пладовыя кусты, скасіў трымерам кветкі і разкінуў кампост. Вядома, уладальніца ўчастка такім раскладам не была задаволеная — і звярнулася ў міліцыю.
У судзе сусед заявіў, што спрэчная зямля гістарычна належала яго сваячніцы. Аднак суд улічыў паказанні пацярпелай, сведкаў і афіцыйныя матэрыялы землеўпарадкавальнай справы, якія ясна даказвалі, што ўчастак належыць суседцы на законных падставах.
У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні недатыкальнасці ўласнасці. У якасці пакарання яму прызначылі буйны штраф у памеры 2100 рублёў (50 базавых велічынь).