«Грошай на выплату заработнай платы няма»
6- 18.10.2025, 17:00
- 6,998
Беларус паказаў плачэўны стан вырубкі ў Хойніцкім лясгасе.
Жыхар Гомельскай вобласці зняў відэа пра тое, як у Хойніцкім лясгасе гніюць велізарныя штабелі зрубленай драўніны. Аўтар паказаў маштабы бесгаспадарчасці і паскардзіўся на затрымкі заробкаў у лясгасе, заўважыў «Флагшток».
Мужчына паказаў на відэа шматлікія зрубленыя ствалы дрэў, складзеныя ў вялікія штабелі. Бярвёны пакрытыя мохам і грыбамі, многія пачалі гніць. Штабелі разкіданыя і ў глыбіні лесу, і на вялікай вырубленай паляне.
«Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Хойніцкі лясгас. Вось як ляжыць дзелавая драўніна. Праходзіць акцыя «Дай лесу новае жыццё», а потым вось так з гэтым лесам абыходзяцца і як яго гнаюць. Бачыце ўсе — колькі яго ляжыць, у якой колькасці і ў якім стане», — кажа аўтар відэа.
Па яго словах, пры гэтым у лясгасе затрымліваюць заробкі работнікам. «Заработная плата ў лясгасе затрымліваецца. Па якіх прычынах — не ведаю. Грошай пакуль у лясгасе няма на выплату заработнай платы», — кажа аўтар роліка.
У каментарыях пад відэа карыстальнікі абурыліся ўбачаным. Некаторыя пісалі, што падобная карціна характэрная для многіх лясгасаў краіны, іншыя наракалі на бесгаспадарчасць і карупцыю ў галіне.