У Беларусі ўводзяць важнае валютнае абмежаванне
1- 18.10.2025, 17:21
- 9,692
У банкаў таксама з’явіліся новаўвядзенні па доларах і еўра.
У Беларусі ўводзяць абмежаванне — забаранілі пазыкі паміж фізічнымі асобамі ў замежнай валюце. Выключэнне — блізкія сваякі. Наваўвядзенне павінна пачаць дзейнічаць у другой палове красавіка 2026 года. Тым часам банкі таксама анансавалі валютныя змены, піша «Зеркало».
«Тэхнабанк» з 10 кастрычніка змяніў памер камісіі за абмен зношаных і пашкоджаных банкнотаў. Цяпер яна складае 5% ад сумы, мінімум — 10 рублёў. Гаворка пра долары, еўра і расійскія рублі.
«Для кліентаў структурных падраздзяленняў «Тэхнабанка» па-за межамі Мінска пры аказанні дадзенай паслугі можа быць усталяваны іншы памер тарыфу», — удакладняе фінансавая ўстанова.
«Банк РРБ» з 1 снежня гэтага года ўнясе змены ў камісіі за некаторыя паслугі. Так, збор за залічэнне грошай на бягучы рахунак фізічнай асобы ў беларускіх рублях і замежнай валюце складзе 0,5% ад сумы. Але ёсць максімум — 500 рублёў.
Пры гэтым камісія не будзе распаўсюджвацца на некаторыя аперацыі. Напрыклад, сярод іх — залічэнне грошай паміж кліентамі гэтага банка. А таксама — па тых сродках, якія паступілі праз сістэму імгненных плацяжоў або АРІП.
«Парытэтбанк» з 17 кастрычніка змяніў камісію за замену зношаных, пашкоджаных, але тых, што захавалі прыкметы плацежнасці, банкнотаў долараў і еўра. Цяпер збор складае 5% ад сумы (мінімум — 5 рублёў).