Туск назваў «адну зразумелую выснову» пасля сустрэчы Зяленскага і Трампа
7- 18.10.2025, 17:49
- 13,510
Прэм’ер-міністр Польшчы зрабіў заяву ў сацсетцы X.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра важнасць салідарнасці Еўропы з Украінай супраць агрэсіі РФ. Да такой высновы ён прыйшоў пасля ўчорашняй сустрэчы лідараў ЗША і Украіны.
- Пасля ўчорашніх перамоваў прэзідэнта Зяленскага ў Белым доме і з еўрапейскімі лідэрамі адно стала абсалютна ясна: салідарнасць Еўропы з Украінай супраць расійскай агрэсіі сёння важная як ніколі, - напісаў Туск у сацсетцы X.