7 снежня 2025, Нядзеля, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці грыбы зноў з сюрпрызам

10
У Гомельскай вобласці грыбы зноў з сюрпрызам

У некаторых узровень радыяцыі зашкаліў

У Гомельскай вобласці санітарныя ўрачы праверылі 699 пробаў прадуктаў і 61 пробу вады на ўтрыманне цэзію-137.

Даследаванні праводзілі ў верасні. Пробы з дзяржаўнага сектара аказаліся ў парадку, а ў пробах з прыватнага сектара выявілі перавышэнні дапушчальных нормаў, піша партал «Праўда Гомель».

З прыватнага сектара даследавалі 568 пробаў харчовых прадуктаў, перавышэнні гігіенічных нарматываў знайшлі ў 17: у 14 пробах свежых грыбоў і прадуктах іх перапрацоўкі, а таксама ў 3 пробах сушаных грыбоў. Перавышэнні зарэгістраваныя ў Веткаўскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Нараўлянскім, Хойніцкім раёнах.

Асабліва «фанілі» сушаныя грыбы: у Нараўлянскім раёне ўзровень цэзію-137 дасягнуў 16 399 Бк/кг пры дапушчальных 2500 Бк/кг. Для параўнання, у свежых грыбах з Кармянскага раёна паказчык склаў 1828 Бк/кг пры норме 500 Бк/кг.

Праверыць дзікаросы, сабраныя самастойна, насельніцтву можна бясплатна — у тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі. Вынік паведамляюць у дзень звароту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках