8 лiстапада 2025, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года ЗСУ паразілі 45 важных аб'ектаў паліўна-энергетычнага і ваенна-прамысловага камплексаў РФ

З пачатку года ЗСУ паразілі 45 важных аб'ектаў паліўна-энергетычнага і ваенна-прамысловага камплексаў РФ

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы ЗСУ.

З пачатку 2025 года ўкраінскія вайскоўцы знішчылі 45 аб'ектаў паліўна-энергетычнага і ваенна-прамысловага камплексаў Расіі. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі.

Ён адзначыў, што паражэнне аб'ектаў на тэрыторыі РФ у межах аперацыі Deep Strike стала найбольш эфектыўным за ўсе гады вайны.

- З пачатку года нанесена паспяховае агнявое паражэнне па 45 аб'ектах паліўна-энергетычнага і ваенна-прамысловага камплексаў Расіі. Агульныя аб'ёмы вытворчасці гаруча-змазачных матэрыялаў у РФ скараціліся амаль на 25%. Штодня ад скарачэння экспарту нафтапрадуктаў краіна-агрэсар губляе больш за 46 млн долараў, — сказаў галоўнакамандуючы ЗСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках