Расельгаснагляд вярнуў у Беларусь буйную партыю малочкі
8- 22.10.2025, 20:36
- 6,928
Новая малочная вайна?
На расійска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці інспектарам Расельгаснагляду прыпынена перамяшчэнне 1700 кг гатовай малочнай прадукцыі.
Груз накіроўваўся з Беларусі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.
На тавар, што перамяшчаўся (вяршковае масла, сметана), адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку прадукцыі.
Перамяшчэнне гатовай малочнай прадукцыі па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, паведамілі ў Расельгаснаглядзе. Аформлены акт аб вяртанні грузу, тавар вярнулі ў Рэспубліку Беларусь.