Што адбываецца з беларускім рублём
1- 24.10.2025, 13:47
- 3,682
Вынікі апошніх валютных таргоў тыдня.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 кастрычніка долар патаннеў на 0,1% — да 2,9801 рубля.
Курс еўра стаіць на месцы — 3,4629 рубля. Таргі гэтай валютай 24 кастрычніка не праводзіліся.
Расійскі рубель падаражэў на 0,05% — да 3,669 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,04% — да 4,1831 рубля за 10 юаняў.