7 снежня 2025, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы індыйскі імпарцёр знайшоў замену расійскай нафце

Найбуйнейшы індыйскі імпарцёр знайшоў замену расійскай нафце

Пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый.

Індыйская карпарацыя Reliance Industries набыла мільёны барэляў нафты з краін Блізкага Усходу і ЗША пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый супраць двух расійскіх вытворцаў.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Reliance замяшчае пастаўкі з Расіі

Паводле дадзеных трэйдараў, кампанія закупіла некалькі сартоў нафты, уключаючы Khafji з Саудаўскай Аравіі, Basrah Medium з Ірака і Al-Shaheen з Катара, а таксама амерыканскую West Texas Intermediate. Пастаўкі чакаюцца ў снежні і студзені.

Сёлета Reliance была найбуйнейшым імпарцёрам расійскай нафты ў Індыі. Кампанія атрымлівала сыравіну па доўгатэрміновым кантракце з «Раснафтай» - адной з кампаній, што трапілі пад санкцыі ЗША.

Індыя павялічвае закупкі на спотавым рынку

Паводле крыніц, у кастрычніку Reliance набыла не менш як 10 мільёнаў барэляў нафты на спотавым рынку, і асноўная частка закупаў прыпала на блізкаўсходнія сарты. Большасць здзелак была здзейснена ўжо пасля ўвядзення санкцый.

Прадстаўнік Reliance адмовіўся ад каментароў. Іншыя індыйскія НПЗ таксама актыўна шукаюць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты, асабліва з краін Блізкага Усходу, ЗША і Бразіліі.

Цэны на нафту стабілізаваліся

Пасля санкцый супраць «Раснафты» і «Лукойла» патокі расійскай нафты ў Індыю могуць рэзка скараціцца. Выключэннем застанецца Nayara Energy, якая часткова кантралюецца «Раснафтай».

Тым часам цэны на блізкаўсходнія сарты, уключаючы Oman, пачалі расці. Біржавы эталон Brent падаражэў больш як на 5%, адлюстроўваючы занепакоенасць інвестараў новымі абмежаваннямі на рынку.

У той жа час 24 кастрычніка цэны на нафту стабілізаваліся пасля рэзкага росту напярэдадні. Ф'ючэрсы на нафту маркі Brent падняліся на 0,2%, да 66,1 долара за барэль.

Крыніцы Bloomberg ужо паведамілі, што патокі расійскай нафты ў Індыю, якія рэзка выраслі пасля ўварвання Расіі ва Украіну, неўзабаве скароцяцца амаль да нуля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках