9 снежня 2025, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон накіраваў у Карыбскае мора авіяносную групу

2
Вашынгтон накіраваў у Карыбскае мора авіяносную групу

З найбуйнейшым авіяносцам «Джэралд Форд».

ЗША ў пятніцу абвясцілі пра разгортуванне ў Карыбскім моры ўдарнай групы ваенна-марскога флоту на чале з найбуйнейшым авіяносцам «Джэралд Форд» (Gerald R Ford), на борце якога могуць размяшчацца звыш 75 ваенных самалётаў, піша Reuters.

Гэты крок стаў самым значным у кампаніі Дональда Трампа па барацьбе з наркатрафікам у рэгіёне на фоне ўзрослай напружанасці ў адносінах з Венесуэлай. Праз некалькі гадзін пасля паведамлення пра адпраўку караблёў адміністрацыя ЗША таксама ўвяла санкцыі у дачыненні да прэзідэнта Калумбіі Густава Пэтра, якога Трамп мінулага тыдня абвінаваціў у незаконным «распаўсюджванні наркотыкаў».

«Гэтыя сілы ўмацуюць і пашыраць магчымасці па спыненні незаконнага абароту наркотыкаў, а таксама па разгроме і ліквідацыі [транснацыянальных злачынных арганізацый]», — паведаміў у X прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл. Абсталяваны ядзерным рэактарам авіяносец Ford, які быў спушчаны на ваду ў 2017 годзе, мае арсенал ракет, уключна з зенітнымі, якія дазваляюць збіваць дроны і самалёты, а таксама сістэму радараў для кантролю паветранага руху і навігацыі. Гэты карабель з больш як 5000 маракоў на борце будуць суправаджаць некалькі дапаможных крэйсераў і эсмінцаў з ракетамі класаў «зямля-паветра», «зямля-зямля», здольнымі змагацца з падводнымі лодкамі.

Калі дакладна ў Карыбскі басейн прыбудзе накіраваная эскадра, Парнэл не ўдакладніў, аднак некалькі дзён таму авіяносец Ford праходзіў праз Гібралтарскі праліў і знаходзіўся ў Еўропе. Дадатковая групоўка дапоўніць ужо разгорнутыя ў рэгіёне восем ваенных караблёў, атамную субмарыну і самалёты F-35.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках