Беларускія мытнікі «уключылі дурня»
6- 25.10.2025, 16:29
- 7,366
ДМК робіць выгляд, што Літва не мае падстаў закрываць мяжу.
Закрыць мяжу «увогуле без папярэджання» — гэта «беспрэцэдэнтныя дзеянні», заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі 25 кастрычніка ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», каментуючы часовае прыпыненне руху праз літоўскія пункты пропуску.
Звярнём увагу, што ўчора, 24 кастрычніка, Літва другі раз закрыла мяжу з Беларуссю з-за залёту метэазондаў.
22 кастрычніка Літва таксама закрывала мяжу з Беларуссю. У ведамстве патлумачылі, што закрыццё пунктаў пропуску — гэта мера бяспекі ў сувязі з запускам метэазондаў з Беларусі ў Літву.
Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што калі інцыдэнты з масавым запускам кантрабандных паветраных шароў з Беларусі працягнуцца, краіна цалкам закрые мяжу.