Суседзі Беларусі пераходзяць на зімовы час
10- 25.10.2025, 22:10
- 11,340
Якая будзе розніца ў часе?
Еўрапейскі саюз і Украіна ў ноч з суботы на нядзелю, 26 кастрычніка, пераходзяць на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на адну гадзіну назад. Беларусь, як і Расія, не перакладае стрэлкі.
Пасля пераводу стрэлак у Вільнюсе, Рыге, Таліне і Кіеве будзе на адну гадзіну менш, чым у Мінску. Розніца ў часе з Варшавай і Берлінам складзе ўжо дзве гадзіны. Такая розніца захаваецца да канца сакавіка.
Нагадаем, Беларусь адмовілася ад пераходу з летняга на зімовы час яшчэ ў 2011 годзе.