9 снежня 2025, aўторак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Кіеў змяніў тактыку

1
Буданаў: Кіеў змяніў тактыку

Кіраўнік украінскай выведкі расказаў пра два напрамкі удараў па Расіі.

Украіна сканцэнтравалася на двух ключавых напрамках у стратэгіі глыбокіх удараў па Расіі. Адзін з іх — паражэнне нафтавай прамысловасці РФ, другі — удары па абароннай прамысловасці.

Пра гэта ў інтэрв'ю італьянскай газеце Il Foglio расказаў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў. Паводле яго слоў, Кіеў змяніў спосаб вядзення вайны. Вынаходлівасць, інавацыі і стратэгія дазволілі Украіне ўтрымліваць лінію фронту і наносіць глыбокія ўдары па ваенных і стратэгічных мэтах на тэрыторыі Расіі.

У апошнія дні Узброеным сілам Украіны ўдалося паразіць Бранскі хімічны завод, які вырабляе порах, выбухоўку і кампаненты для ракетнага паліва, і нафтаперапрацоўчы завод у Дагестане. Розніца паміж украінскімі і расійскімі атакамі відавочная.

«Мы не вядзём накіраваную вайну супраць грамадства Расійскай Федэрацыі», — падкрэсліў Буданаў.

Кіраўнік ГУР дадаў, што ўкраінскія глыбокія ўдары ўжо даюць вынікі, што пацвярджаюць даныя пра расійскі экспарт вуглевадародаў і нафтапрадуктаў. Украіна амаль выключыла Расію з сектара экспарту бензіну.

Гэты поспех абумоўлены тым, што расійскія сродкі СПА сканцэнтраваныя ўздоўж мяжы, на акупаваных украінскіх тэрыторыях, а таксама для абароны Масквы і Санкт-Пецярбурга.

«Калі вы абыходзіце сістэму, разгорнутую ўздоўж нашай мяжы, палёты нашых беспілотнікаў над Расійскай Федэрацыяй заўсёды бяз праблем», — кажа Буданаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках