Трамп заклікаў ХАМАС паспяшацца з мірным пагадненнем
- 5.10.2025, 6:00
- 2,340
Ён паабяцаў забяспечыць усім «справядлівае стаўленне».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 4 кастрычніка ў сваёй сацсетцы Truth Social заклікаў
3 кастрычніка кіраўнік Белага дома выстаўіў ультыматум тэрарыстам ХАМАС: альбо групоўка да вечара 5 кастрычніка прыме патрабаванні патэнцыйнага мірнага пагаднення, на якое ўжо пагадзіўся Ізраіль, альбо адчуе «сапраўднае пекла». Таго ж дня ХАМАС пагадзіўся вызваліць ізраільскіх закладнікаў, неадкладна пачаць перамовы з пасярэднікамі, але агучыў і ўласныя ўмовы.
Трамп падзякаваў Ізраіль за «часовае прыпыненне бамбаванняў», чым даў магчымасць вызваліць усіх закладнікаў і спрыяць мірнаму пагадненню.
«ХАМАС павінен дзейнічаць хутка, інакш усё можа кардынальна змяніцца. Я не дапушчу зацягвання, якога многія чакаюць, або любога выніку, пры якім Газа зноў будзе ўяўляць пагрозу», — напісаў амерыканскі лідар.
Ён заклікаў усіх паскорыцца і паабяцаў забяспечыць усім «справядлівае стаўленне».