Аэрапорт Вільнюса зачынілі з-за невядомага лятаючага аб’екта
1- 5.10.2025, 8:24
- 5,064
Сітуацыя змяняецца штохвілінна.
Над аэрапортам Вільнюса заўважылі невядомы лятаючы шар. Аэрапорт зачынены для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, а самалёты накіроўваюць на запасныя аэрадромы.
Пра гэта паведамляе LRT.lt.
Полёт невядомага шара быў заўважаны над паветранымі варотамі літоўскай сталіцы вечарам у суботу, 4 кастрычніка.
Паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (NKVC) Вільмантаса Віткаускаса, лятаючыя аб’екты назіраліся ў раёне горада Балтоя-Воке. Ён адзначыў, што збоі ў авіязносінах могуць працягвацца некалькі гадзін.
Прадстаўніца дзяржаўнага прадпрыемства «Літоўскія аэрапорты» (LTOU) адзначыла, што рэйсы цяпер перанакіроўваюць у аэрапорты Каўнаса і Рыгі.
Паводле дадзеных сайта Flightradar24.com, адзін рэйс з Турцыі быў накіраваны ў Гданьскі аэрапорт. Вільнюскі аэрапорт цяпер высвятляе прычыны збояў, аднак мяркуецца, што паблізу аэрапорта мог лятаць паветраны шар.
«Цяпер паветраная прастора закрытая, (...) сітуацыя змяняецца штохвілінна», — паведамілі ў LTOU.
Чытач партала LRT.lt расказаў, што яго рэйс з Дубліна ў Вільнюс быў перанакіраваны ў Рыгу. Пасля прызямлення ў Латвіі пілот абвясціў, што самалёт паспрабуе вярнуцца ў Вільнюс, як толькі будзе атрыманы дазвол.
Аднак пасля першай гадзіны ночы чытач паведаміў, што для пасажыраў рэйса арганізавалі аўтобус з латвійскай сталіцы.
Паводле дадзеных Flightradar24, аэрапорт Вільнюса быў закрыты а 01:30 паводле мінскага часу. За апошнія некалькі гадзін былі перанакіраваныя 8 рэйсаў, што накіроўваліся ў літоўскую сталіцу.

