Біткойн рэзка падскочыў да новага рэкорду
25- 5.10.2025, 11:51
- 5,888
Крыптавалюта расце ўжо не першы дзень.
Біткойн сёння, 5 кастрычніка, усталяваў новы рэкорд. Крыптавалюта вырасла амаль на 2,7% да 125 245,57 долараў.
Паводле даных платформы Binance, станам на 10:05 біткойн знізіўся да адзнакі 124 910, 74 долара за манету.
Агенцтва Reuters піша, што 3 кастрычніка крыптавалюта расла восьмую сесію запар. Этаму спрыялі рост амерыканскіх акцый і прыток сродкаў у біржавыя фонды на біткойн.
У той жа час долар ЗША адступіў, прадэманстраваўшы шматтыднёвыя страты ў адносінах да асноўных валют, паколькі нявызначанасць з-за шатдаўну азмрочыла перспектывы і затрымала публікацыю ключавых дадзеных, у прыватнасці аб занятасці, якія маюць вырашальнае значэнне для ацэнкі развіцця эканомікі.