7 снежня 2025, Нядзеля, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Грузіі: «Грузінская мара» перамагае на фоне байкоту і пратэстаў

12
Выбары ў Грузіі: «Грузінская мара» перамагае на фоне байкоту і пратэстаў

У Тбілісі на выбарчыя ўчасткі прыйшло менш за траціну насельніцтва.

У Грузіі 4 кастрычніка прайшлі муніцыпальныя выбары на фоне палітычнага крызісу і масавых пратэстаў. Згодна з папярэднімі вынікамі, апублікаванымі ЦВК, кіроўная партыя «Грузінская мара» лідзіруе з 80,7% галасоў па ўсёй краіне, паведамляе незалежнае грузінскае выданне Civil Georgia.

Тым часам апазіцыйныя партыі сукупна набралі 19,3%. Адзначаецца, што ў выбарах удзельнічалі толькі дзве буйныя апазіцыйныя сілы — «Лэло» і «За Грузію». Астатнія, у тым ліку тыя, кіраўнікі якіх цяпер знаходзяцца ў турме, выбары байкатавалі.

Яўка выбарцаў, паводле звестак ЦВК, склала 40,93% па краіне. Менш за ўсё людзей галасавала ў Тбілісі — там на выбарчыя ўчасткі прыйшло менш за траціну насельніцтва — 31,08%.

Таксама паведамляецца, што паліцыя арыштавала пяцярых чалавек, уключаючы апазіцыйных дзеячаў і опернага спевака Паату Бурчуладзэ, пасля мітынгу ў Тбілісі, які яны арганізавалі ў дзень выбараў, заяўляючы, што ён павінен прывесці да «мірнага звяржэння» кіроўнай партыі «Грузінская мара». Акцыя перарасла ў беспарадкі. Ім пагражае да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле звестак МУС, іх затрымалі па абвінавачанні ў закліках да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнай улады і спробе змяніць канстытуцыйны лад шляхам гвалту, а таксама ў арганізацыі, кіраўніцтве і ўдзеле ў групавым гвалце.

Сутыкненні каля прэзідэнцкага палаца і на прылеглай плошчы Арбеліані працягваліся да позняй ночы, у той час як больш шматлікая група пратэстоўцаў праводзіла мірны мітынг на праспекце Руставелі ў Тбілісі — прыблізна ў трохстах метрах ад эпіцэнтра напружанасці.

Тым часам адна з лідэрак грузінскай апазіцыі, экс-прэзідэнтка Саломэ Зурабішвілі на сваёй старонцы ў сацсетцы Х рэзка асудзіла дэманстрантаў, якія ўзводзілі барыкады. Яна выказала меркаванне, што «гэтую пародыю на захоп прэзідэнцкага палаца мог арганізаваць толькі рэжым, каб дыскрэдытаваць 310 дзён мірнага пратэсту грузінскага народа».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках