Расія атакавала важны для Лукашэнкі аб'ект
3- 5.10.2025, 20:37
- 36,032
Яго будавалі спецыяльна для сустрэчы з удзелам дыктатара.
У Ноўгарадзе-Северскім, што ў Чарнігаўскай вобласці Украіны, расіяне трапілі па гатэлі раніцай у суботу, 4 кастрычніка. Яго калісьці пабудавалі для сустрэчы з тагачасным прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, дыктатарамі Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам.
Так, вышэйзгаданы гатэль называецца «Славянскі» і быў пабудаваны ў 2004 годзе. Пра гэта паведамляе «24 Канал».
Начальнік Ноўгарад-Северскай раённай вайсковай адміністрацыі Аляксандр Селіверстаў паведаміў, што з-за атакі часткова зруйнаваны склад з гуманітарнай прадукцыяй, пашкоджаны будынак дзіцячай спартыўнай школы і гатэль «Славянскі».
«Вельмі моцна пацярпеў гатэль «Славянскі». Тут сустракаліся: Кучма, Пуцін, Лукашэнка, Назарбаеў», — распавёў ён.
Паводле яго слоў, расіяне атакавалі горад з дапамогай двух ударных беспілотнікаў. Два рухавікі ад дронаў знайшлі камунальнікі. Паводле звестак мясцовых уладаў, пацярпелых або загінулых у выніку абстрэлу няма.