Унікальнае знішчэнне Мі-8: украінскі FPV ліквідаваў камандзіра экіпажа
3- 5.10.2025, 14:20
- 9,564
Расійскіх пілотаў спрабавалі «падлавіць» не адзін дзень.
Сілы абароны Украіны FPV-дронам «мінуснулі» расійскі верталёт Мі-8 у раёне населенага пункта Котляроўка. Камандзірам паветранага судна быў Міхаіл Аўраменка.
Пра гэта заявіў афіцэр ЗСУ, які адсочвае расійскія страты на фронце, Анатоль «Штірліц» Штэфан. Паводле ягоных даных, акупант Аўраменка загінуў падчас атакі на верталёт.
«Паспяхова дэмабілізаваны камандзір верталёта Мі-8, старшы лейтэнант Аўраменка Міхаіл, які паспяхова сустрэўся з украінскім FPV», — адзначыў «Штірліц».
Знішчэнне расійскага Мі-8
Сілы абароны Украіны збілі FPV-дронам расійскі верталёт Мі-8 у раёне населенага пункта Котляроўка. У 59-й асобнай штурмавой брыгадзе, якая правяла паспяховую аперацыю, заклікалі расіян «не рабіць сюрпрызаў з паветра», бо гэта ім «дарага абыдзецца».
Прэс-афіцэр брыгады Тарас Мішак адзначыў, што гэта была даволі працяглая і спланаваная аперацыя. Паводле яго слоў, расійскіх пілотаў спрабавалі «падлавіць» не адзін дзень. Ён таксама выказаў надзею, што гэты досвед удасца маштабаваць, і збіванне расійскіх верталётаў стане звычайнай з’явай.