7 снежня 2025, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ютуберы ствараюць уласныя бізнес-імперыі, каб не залежаць ад рэкламы

2
Ютуберы ствараюць уласныя бізнес-імперыі, каб не залежаць ад рэкламы

Для поспеху ў лічбавай індустрыі аднаго канала недастаткова.

Шмат папулярных стваральнікаў кантэнту на YouTube перасталі разлічваць выключна на даход ад рэкламы і супрацоўніцтва з брэндамі. Прычыны відавочныя — даходы нестабільныя, а палітыка платформы пастаянна змяняецца, што робіць заробак непрадказальным, піша Tech Crunch (пераклад — сайт Charter97.org).

Сучасныя ютуберы ўсё часцей ператвараюць свае каналы ў паўнавартасныя медыякампаніі, развіваючы паралельныя бізнесы: ад мерчу і харчовых прадуктаў да касметыкі і кавовых брэндаў. Гэтыя прадпрыемствы часта растуць хутчэй і больш стабільна, чым самі каналы на YouTube.

Адны развіваюць лінейкі харчовых прадуктаў і напояў, уключаючы шакаладныя батончыкі, энергетычныя напоі, каву і гатовыя напоі, адкрываюць фізічныя крамы і франшызы. Іншыя ствараюць касметычныя лінейкі, сэрвісы па падпісцы і аксэсуары, пашыраючы брэнд у глабальным маштабе.

Некаторыя ютуберы запускаюць уласныя мабільныя прыкладанні, адукацыйныя платформы і аналітычныя сэрвісы, а таксама распрацоўваюць цацкі і адзенне. Гэтыя праекты прыносяць шматмільённыя даходы і забяспечваюць фінансавую незалежнасць ад алгарытмаў платформы.

Эксперты адзначаюць, што стратэгія дыверсіфікацыі дазваляе стваральнікам мінімізаваць рызыкі і фарміраваць устойлівы даход, які не залежыць ад зменаў на платформе. Акрамя таго, паспяховыі бізнес-праекты дапамагаюць умацаваць асабісты брэнд і стварыць доўгатэрміновыя крыніцы прыбытку.

Сучасныя ютуберы дэманструюць, што для поспеху ў лічбавай індустрыі аднаго канала недастаткова — важна інтэграваць медыякантэнт з прадпрымальніцкай дзейнасцю і ствараць прадукты, здольныя перажыць любыя перамены ў анлайн-асяроддзі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках