У Капыльскім раёне згарэў дом
- 5.10.2025, 16:20
- 3,228
Загінулі двое мужчын.
У Капыльскім раёне падчас пажару загінулі два чалавекі, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося раніцай 5 кастрычніка ў вёсцы Сунаі. Пры ліквідацыі пажару ў прыватным доме работнікі МНС выявілі целы двух мужчын: меркавана, гаспадара дома і яго знаёмага. Абодва — 1992 года нараджэння.
Па звестках следства, дом выкарыстоўваўся як дача. Напярэдадні мужчыны прыехалі ў вёску, працавалі і адпачывалі на ўчастку.
Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, сярод якіх парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання і кароткае замыканне электраабсталявання.


Следчыя праводзяць праверку па дадзеным факце.