За 30 гадоў плошчы пад бульбу ў Беларусі скараціліся ў 4,5 раза
7- 5.10.2025, 16:34
- 2,766
Скарачэнне вытворчасці справакавала мінулай зімой сапраўдны дэфіцыт бульбы.
За 30 гадоў плошчы пад бульбу ў Беларусі скараціліся ў 4,5 раза. У 1992 годзе яе саджалі на 779 тысячах гектараў, а ў 2022 годзе — усяго на 173,4 тысячы гектара, перадае «Еўрарадыё».
Вытворчасць пры гэтым знізілася з 8,98 млн тон у 1992-м да 3,86 млн тон у 2022-м — у 2,3 раза. Падзенне не такое прыкметнае, як па плошчах пасеваў, бо ўраджайнасць за гэты час узрасла — са 115,3 цэнтнера з гектара да 222,5 ц/га.
У пераліку на кожнага чалавека ў Беларусі летась прыпадала 341 кг бульбы. У 2023-м было значна больш — 438 кг. Скарачэнне вытворчасці разам з ростам экспарту ў Расію справакавала мінулай зімой сапраўдны дэфіцыт бульбы.
А паводле статыстыкі, якая ёсць на дадзены момант, сёлетні ўраджай мала адрозніваецца ад леташняга.