Беларускі вучоны распавёў, з якой бульбы гатаваць дранікі
35- 5.10.2025, 19:41
- 20,092
Гатунак ёсць ва многіх крамах.
Найлепшы гатунак для прыгатавання дранікаў аказаўся беларускай селекцыі, пра гэта ў эфіры СТВ заявіў генеральны дырэктар НПЦ па бульбаводстве і пладаагародніцтве НАН Беларусі Вадзім Маханька.
«Гэта наша беларуская селекцыя. Гатунак быў запушчаны ў вытворчасць у далёкім 1996 годзе. Але дагэтуль ён займае адныя з самых вялікіх плошчаў па рэспубліцы», — распавёў ён.
Ідзе, вядома, пра бульбу «Скарб». Дадатковы плюс: такі гатунак даўжэй за ўсё праляжыць у склепе і не сапсуецца.
На найлепшых спосабах захоўвання бульбы Вадзім Маханька спыніўся асобна. Ён нагадаў, што перад закладкай бульбу трэба абавязкова прасушыць.
«Бульба павінна прайсці лячэбны перыяд. На працягу двух тыдняў яна павінна знаходзіцца не пад сонечным святлом — у цёмным памяшканні пры тэмпературы 15–16°С (не вышэй) і з добрай вентыляцыяй», — растлумачыў спецыяліст.
Потым тэмпературу трэба зніжаць, але паступова — на паўградуса за суткі.
А ідэальнае месца для захоўвання любой бульбы — глыбокі, добра вентыляваны склеп, не надта сухі. Тэмпература ў ім павінна быць ад 2 да 4°С.