Арына Сабаленка надзела ў Кітаі абадок з каронай і вушамі тыгра
23- 5.10.2025, 17:48
- 9,436
Фотафакт.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка ўзяла ўдзел у Ухане ў прэзентацыі тэніснага турніру WTA-1000, які стартуе 6 кастрычніка.
Сабаленка спаўна акунулася ў кітайскі каларыт. Фота: сацыяльныя сеткі турніру ў Ухане
Сабаленка ўдзельнічала ў розных актыўнасцях, у прыватнасці, прыгатавала нейкую страву. Акрамя таго, арганізатары працягваюць абыгрываць яе вобраз тыгрыцы.



