7 снежня 2025, Нядзеля, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц і Трамп абмеркавалі выкарыстанне расійскіх актываў для падтрымкі Узброеных Сіл Украіны

7
Мерц і Трамп абмеркавалі выкарыстанне расійскіх актываў для падтрымкі Узброеных Сіл Украіны
Дональд Трамп і Фрыдрых Мерц

Канцлер Германіі і прэзідэнт ЗША правялі тэлефонную размову.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, падчас якой расказаў яму пра ідэю выкарыстання замарожаных расійскіх актываў для падтрымкі Узброеных Сіл Украіны. Пра гэта журналістам заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Корнеліус.

Паводле яго слоў, размова была прысвечаная вайне РФ ва Украіне.

«Канцлер ФРГ паведаміў пра ініцыятыву па выкарыстанні замарожаных актываў РФ для падтрымкі ўкраінскіх Узброеных Сіл», — заявіў Корнеліус.

Прадстаўнік урада ФРГ дадаў, што прэзідэнты дамовіліся працягваць сумесную працу дзеля як мага хутчэйшага завяршэння вайны РФ ва Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках