Якое будзе надвор'е ў Беларусі 6 кастрычніка
- 5.10.2025, 20:29
- 1,354
Пераважна без ападкаў.
Воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў будзе 6 кастрычніка ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і раніцай 6 кастрычніка месцамі па краіне чакаецца туман. Вецер прагназуюць паўднёва-заходні, паўднёвы, слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 8 градусаў, удзень — 11–16 градусаў вышэй за нуль.