Дырыжор-лукашыст Бабарыкін трапіў пад атаку дронаў у акупаваным Данецку
10- 5.10.2025, 21:06
- 7,772
Ён прыбыў у горад, каб дырыжыраваць Данецкім сімфанічным аркестрам.
Дырыжор-лукашыст Віктар Бабарыкін, які раней узначальваў «прэзідэнцкі» аркестр Беларусі, трапіў пад атаку дронаў у Данецку.
Пра гэта піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Паведамляецца, што Бабарыкін не пацярпеў. А ў горад ён прыбыў, каб 5 кастрычніка дырыжыраваць Данецкім сімфанічным аркестрам.