7 снежня 2025, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля ўзбярэжжа Фларыды знайшлі іспанскія скарбы з легендарнага «Срэбранага флоту»

3
Ля ўзбярэжжа Фларыды знайшлі іспанскія скарбы з легендарнага «Срэбранага флоту»

Кошт знаходкі ацэньваецца ў мільён долараў.

Ля ўзбярэжжа Фларыды, ЗША, археолагі знайшлі залатыя і сярэбраныя манеты з іспанскіх караблёў, што патанулі 310 гадоў таму. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Больш за тысячу манет выявіла кампанія 1715 Fleet — Queens Jewels LLC, спецыяльна створаная для пошуку легендарнага скарбу. Кошт зробленай ёю знаходкі ацэньваецца ў мільён долараў.

Знойдзеныя манеты былі адчаканеныя ў іспанскіх калоніях у Балівіі, Мексіцы і Перу і дастаўляліся ў метраполію на 11 галеонах. У 1715 годзе гэтыя караблі трапілі ў шторм, і каштоўны груз пайшоў на дно ля берагоў Фларыды. За каштоўнасць перавозімых рэчаў гэтыя іспанскія галеоны празвалі «Срэбраным флотам», а самі артэфакты — «скарбамі іспанскай каралевы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках