Магутны пажар: ЗСУ ўдарылі па НПЗ у Феадосіі
5- 6.10.2025, 9:49
- 10,438
Таксама БПЛА атакавалі аэрадром «Сакі».
У ноч на 6 кастрычніка ў розных раёнах часова акупаванага Крыму быў чутны шэраг магутных выбухаў. Верагодна, гарыць нафтабаза ў Феадосіі.
Пра гэта паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, у тым ліку «Крымскі вецер».
Паводле звестак відавочцаў і мясцовых паблікаў, спачатку паведамлялася пра атаку беспілотнікаў на ваенны аэрадром «Сакі», дзе размяшчаюцца самалёты расійскай авіяцыі.
Пазней у сацсетках з’явілася інфармацыя пра шматлікія выбухі ў Сімферопальскім раёне, а таксама пра сірэны паветранай трывогі ў ваенных частках Севастопаля.
Далей мясцовыя крыніцы паведамлялі пра выбухі ў Еўпаторыі, Феадосіі і паблізу аэрадрома Кача.