Чаму 2025-ы стане пераломным
2- Раман Шрайк
- 6.10.2025, 11:29
- 10,838
У Пуціна сканчаецца час.
Я ўпэўнены, што Пуціну варта скончыць вайну да канца 2025 года. Як мінімум — уступіць у сур'ёзныя перамовы аб завяршэнні. Таму што 2025 год — пераломны. У РФ сканчаюцца «заначкі», за кошт якіх яны ваявалі ўвесь гэты час. Далей будзе горш. Але Пуціну ўсё яшчэ свярбіць Данбас. Яго планам-мінімум застаецца захоп усёй Данецкай вобласці.
Карта расійскага Мінабароны, на якую глядзіць Пуцін, стварае ў яго ўражанне, што яшчэ 10 тысяч вёдраў — і можна святкаваць. Але гэтая карта — фэйк, у расійскай арміі няма такіх поспехаў. І ў бліжэйшы час Данбас захоплены не будзе. Гэта зразумеў нават Трамп, які даваў Пуціну ўсе шанцы выйсці амаль сухім з вады, а цяпер высмейвае яго як «папяровага тыгра».
Калі Пуцін упёрся, нас чакае працяг вайны ў тым жа фармаце. Вось толькі ўмовы для РФ у 2026 годзе стануць прыкметна горшыя. Эканоміка Расіі ўжо цяпер не расце, а яе грамадзянская частка падае.
Ужо цяпер нафтагазавыя даходы бюджэту РФ зніжаюцца, НПЗ гараць, а еўрапейскія санкцыі рэгулярна ўзмацняюцца. А ў 2026 годзе яшчэ і ўліванняў у ваенную частку эканомікі стане менш. Гэта азначае, што будуць падаць і грамадзянская, і ваенная часткі эканомікі. То бок эканоміка ў цэлым.
Падзенне эканомікі азначае зніжэнне даходаў бюджэту (калі адняць інфляцыю). То бок дзірка стане яшчэ большай, і яе давядзецца закрываць друкам аблігацый (чытай — грошай) з пагрозай пабудовы піраміды. І так па крузе — эканоміка падае — даходы зніжаюцца — эканоміка падае — ... Тое, што я апісаў, — не рэзкі абвал, а спіраль. Але яна вядзе толькі ўніз.
Імхо. Рана ці позна да Пуціна дойдзе, што капейкавыя прасоўванні на фронце коштам нарастаючага ўнутранага крызісу — гэта дарога ў нікуды. Я лічыў, што гэта адбудзецца да канца 2025 года. Паглядзім, як будзе ў рэальнасці.
Раман Шрайк, «Фэйсбук»