7 снежня 2025, Нядзеля, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CEPA: Пагроза ракет «Томагаўк» скаланула рэжым Пуціна

5
CEPA: Пагроза ракет «Томагаўк» скаланула рэжым Пуціна

Расійская прапаганда ў паніцы.

Расійскія СМІ рэзка адрэагавалі на паведамленні пра магчымую перадачу ва Украіну амерыканскіх крылатых ракет «Томагаўк». Гэтыя высокадакладныя ракеты здольныя дасягнуць Масквы і большасці стратэгічных аб’ектаў Расіі, што выклікала выразную занепакоенасць у прапагандысцкіх колах, піша CEPA (пераклад — сайт Charter97.org).

У ток-шоу «60 хвілін» адстаўны адмірал Сяргей Авакянц прызнаў, што ракеты «Томагаўк» — «вельмі сур’ёзнае пытанне». На пытанне вядучай Вольгі Скабеевай пра магчымы ўдар па ЗША ён адказаў, што гэта «пакуль немагчыма», але адзначыў рызыку незадаволенасці ўнутры Расіі з-за слабой рэакцыі ўладаў.

Галоўны крэмлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў, вядомы сваімі пагрозамі ядзернага ўдару па Захаду, на гэты раз выглядаў разгубленым. У эфіры ён заклікаў сцерці украінскую інфраструктуру «да стану каменнага веку», але пры гэтым прызнаў, што прамы абмен ядзернымі ўдарамі паміж Расіяй і ЗША прывядзе да «татальнага знішчэння».

Салаўёў таксама дапусціў, што «букетна-цукеркавы перыяд з Трампам скончыўся» і цяпер Расія можа атрымаць «пугою». Ягоны страх падзяліў палітолаг Андрэй Сідараў з МДУ, які прапанаваў «пачаць з выбуху» брытанскага карабля Richard Montgomery, што затануў падчас Другой сусветнай вайны з тонамі выбухоўкі на борце.

Хаця рашэнне пра пастаўкі ракет «Томагаўк» ва Украіну пакуль не прынятае, сама магчымасць іх з’яўлення стала шокам для расійскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў. Крэмль, здаецца, усвядоміў, што адлегласць да Масквы перастае быць гарантыяй бяспекі — і цяпер з трывогай сочыць за кожным крокам Вашынгтона.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках