7 снежня 2025, Нядзеля, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель назвала каранавірус прычынай нападу Пуціна на Украіну

36
Меркель назвала каранавірус прычынай нападу Пуціна на Украіну
Ангела Меркель

А таксама пачала абвінавачваць Польшчу і краіны Балтыі.

Былая канцлерка Германіі Ангела Меркель заявіла, што пазіцыя Польшчы і краін Балтыі ў 2021 годзе, а таксама пандэмія COVID-19 «паўплывалі» на рашэнне расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пачаць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Пра гэта яна сказала ў інтэрв’ю выданню Partizán падчас візыту ў Венгрыю.

Паводле слоў Меркель, у чэрвені 2021 года яна заўважыла, што Пуцін перастаў «сур’ёзна ўспрымаць» Мінскія пагадненні, якія былі заключаныя ў 2015-м. Таму неабходна было ствараць новы фармат перамоваў з Расіяй, супраць чаго выступілі краіны Балтыі і Польшча.

«Я хацела новага фармату, каб мы маглі размаўляць з Пуціным наўпрост як Еўрапейскі Саюз», — сказала былая канцлерка Германіі.

Паводле слоў Меркель, гэтыя чатыры краіны баяліся, што ўнутры ЕС не будзе агульнай палітыкі ў дачыненні да краіны-агрэсара.

Таксама на рашэнне Пуціна пачаць поўнамаштабную вайну супраць Украіны, паводле яе слоў, «паўплываў» каранавірус, з-за якога асабістыя перамовы з дыктатарам сталі немагчымымі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках