«Цэны — проста конь»
4- 6,806
Беларуска паскардзілася на кошт зімовага дзіцячага адзення.
Цэны на дзіцячае зімовае адзенне ў краме «Детский мир» Наваполацка апублікавала ў сябе ў TikTok блогерка anglie.kisur. Не ўсе карыстальнікі сацсеткі падзялілі яе абурэнне.
«Цэны зімовыя — проста конь. Памятаю, той восенню быў 169 рублёў, а гэтай — ужо 199 рублёў за такі самы камбінезон. Курткі па 100 рублёў. У мяне проста шок», — расказала ў роліку аўтарка.
Далей блогерка паказала цэннікі на іншых куртках і камбінезонах:
«159 рублёў, 99 рублёў, 139 рублёў, 74 рублі. Далей можна і не глядзець».
@angie.kisul Дзіўна, звычайна такія ролікі заляталі #детскиймир ♬ арыгінальны гук — 𝗔 𝗡 𝗚 𝗘 𝗟 𝗜 𝗡 𝗔 🤍
У каментарыях пад відэа разгарэліся спрэчкі. Адны карыстальнікі пагадзіліся з абурэннем аўтаркі, іншыя настойвалі, што такія цэны на зімовае адзенне — «гэта яшчэ танна».
«Улетку купляйце», — параіла падпісчыца з нікам Svetlana.
«Я ўчора першы [паказаны ў роліку камбінезон] за 85 купіла. Нармальны комбез, цёплы і прыгожы. Я не гатова купляць за 300–400 толькі за тое, што ў сезон неабгрунтавана паднімаюць цэны», — падзялілася карыстальніца з псеўданімам Харлі Квін.
«А колькі яны павінны каштаваць?! Гэта яшчэ танна для восені/зімы», — падзялілася меркаваннем адна падпісчыца.
«Калі б вы яшчэ ведалі, колькі гэтыя рэчы на Taobao каштуюць, шок быў бы яшчэ большы», — расказала іншая.
«А вы думаеце, цэны будуць на месцы стаяць? Адкрыю таямніцу — наступнай зімой будзе яшчэ даражэй», — адзначылася ў каментарыях іншая карыстальніца.