7 лiстапада 2025, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праханаў пакаяўся за кнігу пра Пуціна, які п'яўкамі працягвае сабе жыццё

16
Праханаў пакаяўся за кнігу пра Пуціна, які п'яўкамі працягвае сабе жыццё

Адыёзны пісьменнік «патлумачыў» сваю задуму.

Раман «Лемнер», у якім апісваецца расійскі прэзідэнт, што насычаецца дзявочай крывёю праз кітайскія п'яўкі і захоўвае ў кабінеце целы ворагаў, не з'яўляецца хулой на дзяржаву і яе кіраўніка Уладзіміра Пуціна, заявіў аўтар кнігі, пракрамлёўскі пісьменнік Аляксандр Праханаў. Тых, хто распаўсюджвае такое меркаванне, ён назваў «ліберальнымі дасціпнікамі» і «рэлакантамі, якія ўмеюць чытаць», адзначыўшы, што яны толькі «выхапілі» з рамана асобныя фразы, што «іронічна і зласліва» апісваюць другараднага персанажа — прэзідэнта Троевідава, якога ўрэшце топяць у «ледзяной палонцы рускай гісторыі», піша The Moscow Times.

«Ліберальныя дасціпнікі разганяюць гэтыя фразы па сацыяльных сетках, жадаючы навесці на аўтара рамана гнеў дзяржавы. Жадаюць выкарыстаць фактар кнігі як інструмент ціску на ўладу. Мая публічная пазіцыя гранична ясная: я — дзяржаўнік, бачу ў прэзідэнце Расіі Пуціне ўвасабленне рускай гісторыі на яе ўзыходным вітку, калі воляй прэзідэнта Расія ад вялікіх узрушэнняў узыходзіць да велічы», — напісаў Праханаў у сваім тэлеграм-канале. Спроба апраўдацца адбылася пасля таго, як прэзентацыю рамана ў Маскве адмянілі, а сама кніга знікла з сайтаў кніжных крам і маркетплейсаў.

Праобразам галоўнага героя кнігі стаў стваральнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, «найяскравейшы персанаж нашых дзён», як напісана ў анатацыі рамана. Паводле сюжэта, ён стварае ўласную прыватную вайсковую кампанію пад назвай «Пушкін», байцоў якой набіраюць у турмах. Іх называюць «пушкіністамі», нягледзячы на тое, што сярод удзельнікаў ПВК ёсць садзісты і людажэры. «Калі заб'еш аднаго, яго жыццё дастаецца табе, ты адчуваеш прыліў сіл і жывеш даўжэй. Калі забіць усіх людзей на зямлі, іх жыцці дастануцца табе, і ты будзеш жыць вечна», — кажа адзін з персанажаў рамана.

У «Лемнеры» вымаляваны вобраз прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прадстаўленага пад імем Леаніда Леанідавіча Троевідава. «Раз на месяц Леанід Троевідаў амаладжваўся, цалкам змяняў кроў. З Пекіна яму дасылалі фарфоравую вазу з ружовымі п'яўкамі. Гэтых п'явак насычалі крывёю кітайскіх дзеў. П'яўкі прысмоктваліся да ягонага цела, пілі яго стомленую кроў, уліваючы натомасць дзявочую свежасць. Укусы ружовых п'явак былі пяшчотныя, як пацалункі», — апісаў Праханаў асаблівасці кіраўніка расійскай дзяржавы.

Сам пісьменнік наўпрост не адмаўляе, што ў вобразе Троевідава апісаў Пуціна, але заяўляе пра спробы «ворагаў» пасварыць дзяржаву і творцаў адно з адным. Мэта гэтай «спецаперацыі» простая і цынічная, сказаў ён: «Стварыць раскол унутры краіны, сутыкнуўшы лобамі ўладу і культуру. І нават не ўладу, а тых прадстаўнікоў, якія не чытаюць, а слухаюць чые-сьці пераказы».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках