Мінабароны абвясціла пра «мабілізацыйныя вучэнні» па ўсёй Беларусі
7- 7.10.2025, 9:41
- 14,184
Каму рыхтавацца?
Міністэрства абароны ў аўторак, 7 кастрычніка, распачало штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Яны будуць праходзіць аж да пятніцы, 10 кастрычніка, па ўсёй краіне, пад кіраўніцтвам старшыняў абласных выканаўчых камітэтаў, піша Telegraf.news.
Мэтай заняткаў у Мінабароны назвалі «ўдасканаленне зладжанасці дзеянняў» дзяржаўных органаў, якія адказваюць за збор тэрытарыяльных войскаў і фармаванне атрадаў народнага апалчэння, і мясцовых арганізацый, якія прыцягваюцца да гэтых работ падчас мабілізацыйных вучэнняў.
Плануецца, што ведамства арганізуе тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы ва ўсіх раёнах краіны. Падчас гэтых мерапрыемстваў асаблівую ўвагу плануюць надаваць падрыхтоўцы наступных удзельнікаў вучэнняў:
чыноўнікаў выканкамаў,
ваенных камісарыятаў,
арганізацый, задзейнічаных у фарміраванні тэрытарыяльных войскаў абароны,
саміх ваеннаабавязаных.