ЗСУ вызвалілі населены пункт Січневае
- 7.10.2025, 12:14
- 3,446
Акупантаў узялі ў палон.
Украінскія воіны правялі паспяховую штурмавую аперацыю ў вёсцы Січневае на Дняпрапятроўшчыне, знішчыўшы каля 50 расійскіх акупантаў і ўзяўшы ў палон яшчэ 8.
Пра гэта паведамляе 141-я асобная механізаваная брыгада (141 ОМБр) у Telegram.
У брыгадзе паказалі кадры паспяховых штурмавых дзеянняў украінскіх байцоў падчас вызвалення ад захопніка вёскі Січневае на Дняпрапятроўшчыне. Відэа апублікавалі байцы 141-й асобнай механізаванай брыгады.
«На гэтых кадрах — не кіно, а рэальная баявая праца. Гэта — паспяховыя штурмавыя дзеянні ў вёсцы Січневае, праведзеныя байцамі 141-й асобнай механізаванай брыгады», — гаворыцца ў паведамленні.
Байцы штурмавога падраздзялення «Шквал» знішчылі 50 расійскіх захопнікаў, яшчэ восем былі ўзятыя ў палон.
«Гэта аперацыя — доказ таго, што мы не стаім на месцы. Мы не толькі трымаем абарону, але і ўпэўнена ідзём наперад, вызваляючы свае тэрыторыі і бязлітасна знішчаючы кожнага клопа, які запаўз на нашу зямлю», — адзначылі ў брыгадзе.

Напярэдадні аналітыкі праекта DeepState паведамлялі, што Сілы абароны Украіны ажыццявілі зачыстку Январскага, а таксама Сасноўкі, Харошага, Новасёлаўкі на Дняпрапятроўшчыне.
Цяпер на вызваленых тэрыторыях працягваюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы.
Што вядома пра Січневае
Вёска Січневае (раней Январскае) размешчаная ў Вялікіміхайлаўскай грамадзе Пакроўскага раёна Дняпрапятроўскай вобласці.
Яна знаходзіцца ў стэпавай зоне прыкладна за 120 кіламетраў ад Дняпра і каля 100 кіламетраў ад Запарожжа. Насельніцтва складае каля ста жыхароў. У верасні 2024 года вёску перайменавалі ў межах дэрусіфікацыі.