У часова акупаванай Феадосіі другія суткі гарыць нафтабаза
1- 7.10.2025, 12:36
- 2,756
Наймацнейшы пажар назіраецца ў паўночна-ўсходняй частцы.
У Феадосіі, што ў часова акупаваным Крыме, другія суткі гарыць нафтапераліўны комплекс пасля ўдару беспілотнікаў.
Пра гэта паведамляе «Крымскі вецер».
«Нафтаналіўны тэрмінал у Феадосіі працягвае гарэць. Наймацнейшы пажар назіраецца ў паўночна-ўсходняй частцы нафтабазы» — гаворыцца ў паведамленні.

Феадосійская нафтабаза пасля расійскай акупацыі Крыму кіруецца АО «Морской нефтяной терминал». Магутнасць па перавалцы складае каля 12 млн тон у год, адначасова на нафтабазе можа захоўвацца 250 тысяч тон нафтапрадуктаў.

Нагадаем, што ў ноч на 6 кастрычніка Сілы абароны паразілі магутнасці Марскога нафтавага тэрмінала ў часова акупаванай Феадосіі ў Крыме.
Як удакладнілі ў Генштабе, гэта шматфункцыянальны комплекс па перавалцы нафты і нафтапрадуктаў паміж чыгуначнымі вагонамі-цыстэрнамі, марскімі судамі і аўтамабільным транспартам, які выкарыстоўваўся для забеспячэння акупацыйнай арміі. Пасля траплення на тэрыторыю тэрмінала пачаўся маштабны пажар.