14 лiстапада 2025, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: сілавікі Лукашэнкі катавалі экс-афіцэра Мінабароны Афганістана

11
СМІ: сілавікі Лукашэнкі катавалі экс-афіцэра Мінабароны Афганістана

Яму ампутавалі руку.

Былы афіцэр элітных падраздзяленняў Міністэрства абароны Афганістана Джихад Мохаммад Гул Навайе быў затрыманы і падвергнуты катаванням беларускімі сілавікамі. Цяпер ён знаходзіцца пад наглядам у бальніцы, паведамляе 8am.media.

Крыніцы паведамілі выданню Hasht-e Subh Daily ў нядзелю, 5 кастрычніка, што Навайе быў вымушаны пакінуць Афганістан нелегальнымі маршрутамі пасля прыходу да ўлады талібаў з-за пагрозы бяспецы.

Паводле слоў крыніц, пасля жорсткіх катаванняў і працяглага ўтрымання пад вартай бяз увагі з боку ўладаў, ягоная рука пачарнела ад траўмы і ў выніку была ампутаваная ў бальніцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках