Дамаск і курды дамовіліся аб спыненні агню
- 7.10.2025, 18:40
- 2,324
На ўсёй лініі фронту на поўначы і паўночным усходзе Сірыі.
Кіраўнік Мінабароны Сірыі Морхеф Абу Касра і камандуючы курдскімі фарміраваннямі «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» (СДС) дамовіліся аб спыненні агню на ўсёй лініі фронту на поўначы і паўночным усходзе Сірыі. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва SANA.
Напярэдадні СДС атакавалі сірыйскія кантрольна-прапускныя пункты сіл бяспекі ў квартале Шэйх-Максуд на поўначы Алепа і абстралялі прылягаючыя жылыя раёны. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Сірыі Нурэддзін Баба заявіў, што ў выніку нападаў пацярпелі 25 мірных жыхароў.
Мінабароны Сірыі заявіла, што нядаўнія перасоўванні арміі на поўначы і паўночным усходзе з'яўляюцца часткай запланаванай перадыслакацыі, а не пачаткам новых ваенных аперацый.