У Беларусі выпусцілі цукеркі з кактусам і малінай
6- 7.10.2025, 18:50
- 3,298
Навінку прадставіла «Камунарка».
У Беларусі з’явіліся «кактусовыя» цукеркі. Навінку прадставіла кандытарская фабрыка «Камунарка».
Беларускі прадстаўнік выпусціў новыя цукеркі з малінай і кактусам у малочным шакаладзе.
— Унікальнае спалучэнне — салодкасць маліны і асвяжальная нотка натуральнага кактуса ў малочным шакаладзе, — расказалі на фабрыцы.
Раней «Камунарка» паведаміла, што пагоршыла якасць цукерак, каб патаніць іх.