Ангела Меркель «патлумачыла», чаму Еўропа не спыніла вайну ва Украіне
19- 10,480
Фота: Stefan Sauer/dpa
Наступствы гэтага адчуваюцца дагэтуль.
Еўропа зноў вяртаецца да пытання, ці магла яе раз'яднанасць стаць адной з прычын пачатку вайны ва Украіне. Былая канцлерка Германіі нагадала пра няўдалыя спробы пераканаць Крэмль пайсці на саступкі яшчэ ў 2021 годзе — і прызнала, што адзіны голас ЕС тады так і не прагучаў.
Пра гэта паведамляе The Telegraph.
Няўдалыя спробы дамовіцца з Крэмлём
Былая канцлерка Германіі Ангела Меркель расказала, што летам 2021 года разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам яны спрабавалі стварыць новы фармат перамоваў з Крэмлём ад імя ўсяго Еўрапейскага саюза. Паводле яе слоў, ідэя палягала ў тым, каб Еўропа размаўляла з Расіяй адзіным голасам, аднак ініцыятыва правалілася.
Супраць выступілі краіны Балтыі і Польшча, якія баяліся, што такія перамовы толькі ўмацуюць пазіцыі Масквы. У выніку кожная еўрапейская краіна дзейнічала паасобку, а расійскі дыктатар атрымаў сігнал пра слабасць і адсутнасць адзінства ў ЕС.
Меркель адзначыла, што Еўропа так і не змагла выпрацаваць агульную стратэгію ў дачыненні да Расіі, а «рознагалоссі паміж саюзнікамі толькі пагоршылі сітуацыю». Паводле яе слоў, наступствы гэтага адчуваюцца дагэтуль.