Ці сапраўды Залужны рыхтуецца да выбараў у Украіне?
9- 8.10.2025, 14:34
- 4,736
Фота: Reuters
СМІ пішуць, што былы галоўнакамандуючы ЗСУ збірае каманду.
Аксана Тороп, медыякансультант былога галоўнакамандуючага Збройных Сіл Украіны Валерыя Залужнага, у каментары для NV патлумачыла, ці сапраўды былы кіраўнік ЗСУ ўжо запрашае вайскоўцаў у сваю будучую парламенцкую палітычную сілу.
«Хай хоць мільён разоў пра гэта скажуць і напішуць нейкія крыніцы, але яго пазіцыя выразная і нязменная», — так Аксана Тороп, медыякансультант пасла Украіны ў Вялікабрытаніі Валерыя Залужнага, пракаментавала інфармацыю пра тое, што да некалькіх украінскіх топ-вайскоўцаў нібыта звярталіся ад імя экс-кіраўніка ЗСУ з прапановай увайсці ў парламенцкі спіс яго палітычнай сілы.
8 кастрычніка пра гэта напісаў французскі партал Intelligence Online. «Адна з крыніц, знаёмая са спісам патэнцыйных членаў парламенту, паведаміла, што ў яго ўваходзяць некалькі высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў, і да іх звярталіся адносна магчымага членства ў парламенце, калі Залужны стане пераемнікам дзеючага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага», — гаворыцца ў публікацыі.
Са свайго боку Тороп запэўніла: пакуль ідзе вайна, ні пра якія выбары Залужны не думае і ні да чаго не рыхтуецца.
Медыякансультант Залужнага адзначыла, што СМІ тыражуюць інфармацыю са спасылкай на ананімныя крыніцы, не правяраючы яе. «І ёсць падазрэнне, што гэтая інфармацыя, гэтак жа як і папярэдняя пра нібыта фарміраванне [Залужным перадвыбарчага] штаба ў Лондане — звёны аднаго ланцуга з адным і тым жа заказчыкам. Хтосьці вырашыў у гэтыя няпростыя для краіны часы пагуляць у палітычныя гульні», — сказала Тороп.