У парламенце Францыі адмовіліся разглядаць пытанне аб імпічменце Макрону
1- 8.10.2025, 16:43
- 1,914
Сыходу прэзідэнта дамагалася левая партыя.
Нацыянальная асамблея Францыі (ніжняя палата парламента) не стала разглядаць пытанне аб імпічменце прэзідэнту Эманюэлю Макрону, паведамляе Le Figaro.
Рэзалюцыю прапанавала левая партыя «Непакорная Францыя», ініцыятыву падтрымалі 104 дэпутаты (усяго ў ніжняй палаце 577 дэпутатаў), але бюро Нацыянальнай асамблеі (вышэйшы калегіяльны орган) прызнала яе непрымальнай.
Прапанова была вылучаная на фоне палітычнай нестабільнасці — менш чым праз месяц пасля ўступлення на пасаду з пасады прэм’ер-міністра ў адстаўку сышоў Себасцьян Лекорню, пяты кіраўнік урада за два гады. Ён 6 кастрычніка прадставіў сваіх міністраў, са складам урада не пагадзіліся левая і правая апазіцыі з-за таго, што многія былыя чыноўнікі захавалі пасады.
Цяпер ідуць перамовы пра тое, хто можа ўзначаліць урад.